Кніга Выхаду Раздзел 17
1 Такім чынам, па загадзе Госпада ўся супольнасць сыноў Ізраэля, выйшаўшы з пустыні Сін у далейшую дарогу, стала лагерам у Рэфідыме, дзе ў народа не было вады для піцця. 2 Дакараў народ Майсея, кажучы: «Дай нам вады, каб напіцца». Адказаў ім Майсей: «Што вы дакараеце мяне? Чаму спакушаеце Госпада?» 3 Але народ там смагнуў з-за недахопу вады, і таму наракаў на Майсея, кажучы: «Навошта вы прымусілі нас выйсці з Егіпта, каб нас і нашых дзяцей, і нашую жывёлу замарыць смагаю?»
4 І паклікаў Майсей Госпада, кажучы: «Што мне рабіць з гэтым народам? Мала не хапае, і ўкамянуюць мяне!» 5 І Госпад сказаў Майсею, кажучы: «Выйдзі да народа і вазьмі некалькі старэйшын Ізраэля з сабою, і кій трымай у руцэ тваёй, якім ударыў раку, і ідзі.
6 А Я стану перад табой на скале Гарэб, і ты ўдарыш скалу, і пацячэ з яе вада, каб народ піў». Майсей зрабіў так на вачах старэйшын Ізраэля. 7 І назваў ён гэта месца Маса і Мэрыба з-за папрокаў сыноў Ізраэля і таму, што яны спакушалі Госпада, кажучы: «Ці сапраўды Госпад прабывае паміж нас, ці не?»