Гэты сайт прысвечаны Добрай Весце — пасланню, якое паўплывала на ваша жыццё. У перыяд росквіту Рымскай імперыі прыход Добрай Весці перавярнуў свет з ног на галаву. Гэтая Вестка настолькі змяніла свет таго часу, што наша жыццё сёння, ведаем мы пра гэта ці не, кардынальна адчула яе ўплыў. Яна прывяла да стварэння кніг (а не скруткаў), слоў, падзеленых прабеламі, знакаў пунктуацыі, вялікіх і малых літар, універсітэтаў, бальніц і нават дзіцячых дамоў.
Але яшчэ больш істотна тое, што гэтая Вестка кардынальна змяніла ўспрыманне людзьмі сябе, іншых, жыцця, смерці і Бога. Добрая Вестка была вядомая як Евангелле. З таго часу яна заваявала прыхільнасць сэрцаў і розумаў мільёнаў людзей.
Аднак сёння слова “Евангелле” звычайна не выклікае ў нас асацыяцый з добрымі навінамі. Многія з нас звязваюць яго са састарэлымі забабонамі ці інстытутамі, а большасць проста мае вельмі смутнае ўяўленне пра яго. Мы не варожа настроеныя да яго, але проста мала разумеем. У наш адукаваны век мы сумняваемся, ці варта давяраць Евангеллю. Іншы раз мы нават задаемся пытаннем, ці не перашкаджала яно чалавечаму прагрэсу. З-за нашага занятага жыцця ў нас проста не хапае часу разабрацца, у чым суць гэтай Весткі.
Добрая Вестка — гэта асноўнае пасланне Бібліі. Гэтая старажытная кніга з багатай гісторыяй застаецца малавядомай для многіх.
Менавіта таму мы стварылі гэты сайт — каб даць магчымасць зразумець Евангелле ў кантэксце біблейскай гісторыі. Вы можаце пачаць з маёй асабістай гісторыі сустрэчы з Евангеллем. Ці, магчыма, пазнаёміцца з пачаткам біблейскай гісторыі ў раздзеле «Створаны па вобразу Божаму». Калі вам цікава, у чым розніца паміж Добрай Весткай Бібліі і традыцыйным хрысціянствам, паглядзіце тут. Гэта адно з многіх пытанняў, на якія адказвае гэты сайт.
Спадзяюся, вы знойдзеце час, каб пазнаёміцца з матэрыяламі, ацаніць іх і паразважаць над Евангеллем.